Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  3. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  4. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  7. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  8. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  11. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  14. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  15. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  16. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  17. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  18. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі заявілі, што ў Данецкай вобласці захапілі яшчэ адзін населены пункт. У Генштабе УСУ паведамілі, што расіяне нясуць вялікія страты і пад вайсковы шпіталь пераабсталявалі дзіцячую бальніцу ў Запарожскай вобласці. Свежая зводка Амерыканскага інстытута па вывучэнні вайны прысвечаная аналізу таго, як Пуцін прымае рашэнні ў вайне супраць Украіны.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 348-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: расіяне засяродзіліся на пяці напрамках

Расійскія войскі нанеслі за мінулыя суткі чатыры ракетныя ўдары па цывільнай інфраструктуры Харкава і Дружкоўкі ў Данецкай вобласці, правялі 56 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку па цывільных аб’ектах Херсона. Ёсць загінулыя і параненыя. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках абстрэлам падвергліся раёны 14 населеных пунктаў; на Купянскім — сямі; на Ліманскім напрамку пад агонь праціўніка трапілі восем населеных пунктаў; на Бахмуцкім напрамку агнявому ўздзеянню падвергліся раёны больш за 25 населеных пунктаў; на Аўдзееўскім напрамку — 12; на Навапаўлаўскім напрамку з танкаў, мінамётаў і артылерыі расіяне абстралялі сем населеных пунктаў; на Запарожскім напрамку пад агнявое ўздзеянне трапіла больш за 30 населеных пунктаў; на Херсонскім — амаль 20 населеных пунктаў.

— Асноўныя намаганні праціўнік засяродзіў на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім напрамках.

— За мінулыя суткі падраздзяленні УСУ адбілі атакі акупантаў у раёнах населеных пунктаў Верхнякаменскае, Васюкоўка, Параскавіеўка, Бахмут, Іванаўскае, Каменка, Паўночнае, Першамайскае, Вясёлае, Невельскае, Краснагораўка, Мар'інка, Перамога і Новаміхайлаўка Данецкай вобласці.

— Украінская авіяцыя нанесла дзевяць удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войскаў і ўдар па пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны нанеслі ўдары па пункце кіравання, васьмі раёнах канцэнтрацыі жывой сілы і складзе боепрыпасаў праціўніка.

У Генштабе таксама заявілі, што расійскія войскі працягваюць несці страты. Так, у населеным пункце Васільеўка Запарожскай вобласці вайсковы шпіталь абсталявалі ў мясцовай дзіцячай бальніцы — прыём дзяцей у бальніцу спынены.

«Падчас баявых дзеянняў у раёне горада Бахмут адзначаецца поўная адсутнасць каардынацыі і ўзаемадзеяння сярод вайскоўцаў расійскіх акупацыйных войскаў і наймітаў так званай ПВК Вагнера», — адзначылі ва ўкраінскім Генштабе.

Мінабароны РФ: добраахвотнікі са штурмавых атрадаў захапілі Мікалаеўку

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што за суткі Украіна страціла больш за 300 вайскоўцаў.

— На Купянскім напрамку артылерыя «Заходняй» групоўкі войскаў нанесла агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы падраздзяленняў 103-й брыгады тэрытарыяльнай абароны і 14-й механізаванай брыгады УСУ ў раёнах населеных пунктаў Гранікаўка, Сінькоўка, Цімкаўка, Крухмальнае Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці. Знішчаныя да 40 украінскіх вайскоўцаў і два аўтамабілі.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ў выніку агню артылерыі і наступальных дзеянняў групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням 92-й механізаванай, 25-й паветрана-дэсантнай і 95-й дэсантна-штурмавой брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Стальмахоўка Луганскай і Навасадавае, Ямполаўка Данецкай абласцей, а таксама Серабранскага лясніцтва. Знішчаныя больш за 100 вайскоўцаў, баявая машына пяхоты, дзве баявыя браніраваныя машыны, баявая машына РСЗА «Град», самаходная гармата «Нона» і дзве гаўбіцы Д-20 УСУ.

— На Данецкім напрамку падчас паспяховых наступальных дзеянняў добраахвотнікі штурмавых атрадаў пры агнявой падтрымцы ракетных войскаў і артылерыі «Паўднёвай» групоўкі войскаў занялі населены пункт Мікалаеўка Данецкай вобласці. За суткі на гэтым напрамку знішчаныя да 90 вайскоўцаў, дзве баявыя машыны пяхоты, дзве баявыя браніраваныя машыны і гаўбіца Д-30 УСУ. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Канстанцінопаль Данецкай вобласці знішчаныя склад з артылерыйскімі боепрыпасамі УСУ і сховішча паліва для ваеннай тэхнікі.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках агнём артылерыі і актыўнымі дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы 1-й танкавай і 72-й механізаванай брыгад УСУ, а таксама 110-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар Данецкай вобласці і Навадараўка Запарожскай вобласці. Страты УСУ за суткі на гэтых напрамках склалі больш за 70 вайскоўцаў, адзін танк, баявая машына пяхоты, а таксама дзве гаўбіцы: Д-20 і Д-30.

— На Херсонскім напрамку падчас контрбатарэйнай барацьбы за суткі знішчаныя: баявая машына РСЗА «Град», самаходная гаўбіца «Акацыя», самаходная гаўбіца «Гваздзік», а таксама гаўбіца Д-30. Акрамя таго, у раёне горада Ачакаў Мікалаеўскай вобласці нанесены ўдар па складзе боепрыпасаў УСУ.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, ракетнымі войскамі і артылерыяй нанесенае паражэнне 98 артылерыйскім падраздзяленням УСУ, жывой сіле і ваеннай тэхніцы ў 135 раёнах. Знішчаныя шматканальная радыёлакацыйная станцыя навядзення зенітнага ракетнага комплексу С-300, радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-36, чатыры ўкраінскія беспілотныя лётныя апараты. Збітыя 15 рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS.

Інстытут па вывучэнні вайны: нападзенне на поўнач Украіны з Беларусі ў пачатку 2023 года вельмі малаімавернае

Рашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Украіны з дня ўварвання 24 лютага 2022 года сведчаць пра неадпаведнасць паміж яго максімалісцкімі мэтамі і яго гатоўнасцю прымаць рызыкоўныя рашэнні, неабходныя для іх дасягнення. Пра гэта гаворыцца ў свежай зводцы Амерыканскага інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Эксперты адзначаюць, што першапачаткова Пуцін зыходзіў з памылковага меркавання, што расійскія войскі могуць прымусіць Кіеў капітуляваць без якіх-кольвек значных ваенных ахвяраў, і разглядаў расійскае ўварванне як абмежаваную і прымальную рызыку. Няўдача расійскіх войскаў у бітве за Кіеў і неабходнасць весці больш дарагую і зацяжную вайну патрабуюць ад Пуціна новых складаных рашэнняў, неабходных для выратавання яго вайны.

Аднак ён прымае іх неахвотна, адзначаюць эксперты:

  • Пуцін не хацеў аддаваць загад пра поўную мабілізацыю пасля захопу Севераданецка і Лісічанска і некалькіх няўдалых наступальных аперацый, якія знясілілі большую частку яго звычайных узброеных сіл;
  • Пуцін праігнараваў неаднаразовыя заклікі расійскай нацыяналістычнай супольнасці ў траўні 2022 года мабілізаваць рэзервістаў, абвясціць вайну Украіне, увесці ў Расіі ваеннае становішча і мадэрнізаваць сістэму прызыву на вайсковую службу;
  • Пуцін, імаверна, баяўся выклікаць непрыманне расійскага грамадства і замест гэтага летам аддаваў прыярытэт вярбоўцы і ўводу ў дзеянне адносна неэфектыўных нерэгулярных узброеных фармаванняў;
  • Пуцін таксама спрабаваў захаваць ілюзію абмежаванай вайны, каб засцерагчы большую частку расійскага грамадства ад інфармацыі пра маштабы і выдаткі, якія яна нясе;
  • Пуцін таксама нячаста з’яўляўся на публіцы ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі з пачатку вайны да сярэдзіны снежня;
  • Акрамя таго, Пуцін не спрабаваў прымусіць замаўчаць вялікую групу расійскіх праваенных і ультранацыяналістычных блогераў і грамадскіх дзеячаў, якія падтрымлівалі ваенныя мэты Пуціна, але пачалі крытыкаваць тое, што яны лічылі нерашучымі ваеннымі высілкамі Расіі.

Замест гэтага Пуцін пачаў праводзіць непапулярную ўнутры краіны і патэнцыйна рызыкоўную палітыку, такую як абвяшчэнне частковай мабілізацыі або пашырэнне ваеннага становішча, і тое толькі пасля жудаснай сітуацыі на перадавой, калі стала ясна, што Крамлю патрэбная дадатковая баявая моц.

Як адзначаюць у ISW, Крэмль і Міністэрства абароны Расіі са спазненнем праводзяць буйнамаштабныя ваенныя рэформы, а Пуцін працягвае прытрымлівацца той самай мадэлі стрыманага прыняцця рашэнняў.

Прэзідэнт РФ відавочна марудзіць з абвяшчэннем другой хвалі мабілізацыі і пры гэтым відавочна схіляецца да правядзення «ціхай мабілізацыі» праз крайнюю непапулярнасць першай хвалі мабілізацыі.

Пуцін дазваляе, а часам і спрыяе крытыцы расійскімі блогерамі Мінабароны, каб зняць з сябе віну. Так, тлумачыць палажэнні свайго самага непапулярнага рашэння пра мабілізацыю ён прымусіў міністра Шайгу. Віну за агульныя расійскія ваенныя няўдачы ён ускладае на асобных камандзіраў: так, адказнасць за спрэчны вывад расійскіх войскаў з правага берага Дняпра ў Херсонскай вобласці і з Херсона была ўскладзеная на былога камандуючага УС Расіі ва Украіне генерала арміі Сяргея Суравікіна. Таксама ён рэгулярна выкарыстоўваў Дзяржаўную думу для стварэння ўмоваў перад прыняццем супярэчлівых рашэнняў, імкнучыся паказаць сябе ўраўнаважаным лідарам.

«Нежаданне Пуціна браць на сябе рызыкі, непасрэдна звязаныя з распачатай ім вайной, сведчыць пра тое, што ён па-ранейшаму наўрад ці пойдзе на ядзерную эскалацыю або вайну з NATO. Пуцін, відавочна, шануе свой унутраны статус-кво і імкнецца пазбягаць рызыкоўнай і супярэчлівай палітыкі для падтрымкі сваіх уласных ваенных мэтаў», — робяць выснову ў ISW.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі ў раёне Крамянной, а расійскія блогеры сцвярджалі, што ў апошнія дні расійскія войскі аднавілі наступальныя аперацыі на паўночны захад ад Сватава;
  • расійскія войскі працягвалі наносіць удары па Бахмуце. Расійскія блогеры разыходзяцца ў меркаваннях адносна таго, ці выводзяцца ўкраінскія войскі з Бахмута, бо Прыгожын абверг заявы пра вывад украінскіх войскаў. ISW працягвае лічыць, што расійскія сілы, хутчэй за ўсё, не змогуць прымусіць Украіну сысці з Бахмута;
  • расійскія крыніцы працягвалі сцвярджаць, што ўкраінскія сілы перакідваюць рэзервы на вуглядарскі напрамак;
  • на спадарожнікавых здымках з геалакацыяй відаць, што расійскія войскі пабудавалі ўмацаваную базу на Арабацкай стрэлцы на паўночным усходзе Крыма ў перыяд з 18 кастрычніка 2022 г. па 21 студзеня 2023 года;
  • украінскі Генеральны штаб паведаміў, што для лячэння параненых вайскоўцаў у акупаванай Луганскай вобласці працягваюць завозіць медыцынскі персанал з Расіі, і гэта пацвярджае ацэнку ISW пра тое, што расійскія сілы рыхтуюцца да новага наступу ў Луганскай вобласці.

Асобна ў ISW адзначылі, што нападзенне на поўнач Украіны з Беларусі ў пачатку 2023 года вельмі малаімавернае.