Колькасць ахвяр найбуйнейшага за 84 гады землятрусу ў Турцыі і Сірыі ўжо перавысіла 33 тысячы. Пра гэта паведамляе Sky News.
У Турцыі, паводле апошніх звестак, ахвярамі сталі 29 605 чалавек.
Яшчэ 3553 чалавекі, паводле афіцыйных звестак, загінулі ў Сірыі.
Такім чынам, агульная колькасць загінулых дасягнула 33 158 чалавек.
ААН мяркуе, што ахвяр у выніку будзе ўдвая больш, прынамсі ў Сірыі. У гэтай краіне ўскладнены доступ у шэраг раёнаў, бо паўстанцы-ісламісты не прапускаюць гуманітарныя канвоі з боку падкантрольнай рэжыму Башара Асада тэрыторыі.
Паводле папярэдніх ацэнак, магутныя землятрусы ў Турцыі прывядуць да стратаў у эканоміцы на суму 84 млрд даляраў, або каля 10% ВУП, паведамляе Bloomberg.
Нагадаем, землятрусы магнітудай 7,7 і 7,6 адбыліся 6 лютага ў правінцыі Кахраманмараш на паўднёвым усходзе Турцыі паблізу мяжы з Сірыяй.