Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  2. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  3. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  4. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  5. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  6. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  7. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  10. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  11. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  12. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  13. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  14. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  15. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  16. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
Читать по-русски


Падпалкоўнік Раман Венявіцін, ужо былы камандзір 72-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, стварыў тэлеграм-канал, у якім расказаў пра тое, як апынуўся ў палоне ў ПВК Вагнера, як з ім абыходзіліся, а таксама пра адносіны паміж наймітамі і расійскімі вайскоўцамі.

Роман Веневитин. Скриншот видео
Раман Венявіцін. Скрыншот відэа

«Гэты канал стварыў, бо хачу данесці да расійскай грамадскасці праўдзівую інфармацыю пра тое, што здарылася, расказаць некаторыя факты пра так званую ПВК Вагнера. Гэтага ад мяне патрабуе афіцэрскі гонар», — заявіў Венявіцін.

Паводле яго словаў, адносіны паміж расійскімі вайскоўцамі і наймітамі з ПВК Вагнера не склаліся з самага пачатку: «Правакавалі маіх вайскоўцаў на канфлікты, пагражалі іх „абнуліць“, выкрадалі салдат, патрабуючы абмяняць іх на боепрыпасы, збівалі і прыніжалі, адзін з падвергнутых знявагам і „апушчаны“ здзейсніў суіцыд».

«Таксама байцы ПВК выкралі два танкі, чатыры гарматы, КАМАЗ і БМП», — дадаў падпалкоўнік.

Ён заявіў, што ПВК Вагнера падарвала абараназдольнасць флангаў, а потым заяўляла, што Міністэрства абароны РФ не можа іх утрымаць.

Пра палон

Венявіцін выклаў сваю версію таго, што адбылося 17 траўня, зрэшты, не агучваючы падрабязнасцяў.

«Я аб’язджаў пазіцыі сваіх падраздзяленняў і перадавыя парадкі. Супрацоўнікі ПВК Вагнера без усялякіх прававых падставаў перакрылі мне дарогу. Натуральна, я як баявы афіцэр не стаў гэта трываць і быў вымушаны абяззброіць і нейтралізаваць іх. Я знаходжуся ў зоне адказнасці сваёй брыгады і падпарадкоўваюся толькі камандзіру 3-га армейскага корпуса і камандуючаму групоўкай. Ніякага дачынення ПВК Вагнера да мяне не мае, таму і былі пасланыя ў вядомым кірунку», — заявіў падпалкоўнік і дадаў, што потым яго ўзялі ў палон.

Паводле яго словаў, відэа з допытам, апублікаванае Яўгенам Прыгожыным, было запісанае пад ціскам і пагрозамі.

«Катавалі так, як не здзекаваўся б любы самы раззлаваны салдат з палоннага салдата УСУ. Мяне білі, не давалі спаць. Тройчы за ноч выводзілі на расстрэл», — дадаў Венявіцін.

Падпалкоўнік не стаў расказваць, ці быў ён п’яны ў момант захопу вагнераўцамі, але паведаміў, што быў тады кантужаны. Ён таксама не патлумачыў, чаму ён стаў ужо былым камандзірам 72-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных сіл РФ.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 17 траўня. Найміты ПВК атрымалі інфармацыю пра тое, што ў раёне населеных пунктаў Вопытная і Азаранаўка ў Данецкай вобласці Украіны былі заўважаныя расійскія вайскоўцы, якія мініравалі дарогі. Падчас размініравання завязалася перастрэлка з расійскімі вайскоўцамі, пасля чаго камандзіра ўзялі ў палон. Заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын, які расказаў пра гэты выпадак праз два тыдні, сцвярджаў, што Венявіцін быў п’яны. Прэс-служба Прыгожына таксама апублікавала відэазапіс з мужчынам у куртцы і футболцы піксельнага камуфляжу, які прызнаецца ў тым, што ён — той самы затрыманы вагнераўцамі падпалкоўнік УС РФ Венявіцін Раман Юр’евіч, які адкрыў агонь па машыне ПВК праз «асабістую непрыязнасць».