Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  2. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  3. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  4. «Ждем, когда появится». Бывший муж Анжелики Мельниковой рассказал, где сейчас он и дети и знает ли о местонахождении спикерки КС
  5. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  6. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  7. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  8. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  11. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  12. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  13. ВСУ нанесли удар по важнейшему для России заводу. Рассказываем, что он производит
Читать по-русски


Латвійская кампанія Lanekss, якая забяспечвае прадуктамі харчавання дзяржарганізацыі, а таксама армію, паставіла Нацыянальным узброеным сілам (НУС) гарбату з Расіі і соль з Беларусі. Пра гэта паведамілі ў «Панараме» на латвійскім тэлебачанні, піша Delfi.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: Pixabay.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Прадукты для вайскоўцаў заказваюць праз Дзяржаўны цэнтр лагістыкі і закупак. У кастрычніку 2023-га армія Латвіі атрымала 2,6 кілаграма гарбаты, увезенай з Расіі, а ў студзені 2024-га — сем кілаграмаў солі беларускай вытворчасці.

У выніку давялося апраўдвацца чыноўнікам. Паводле намесніка начальніка Аб’яднанага штаба НУС па пытаннях падтрымкі Каспарса Зданоўскіса, у дамовах не гаворыцца, што гэтую прадукцыю нельга ўвозіць з Расіі і Беларусі, да таго ж на прадукты харчавання санкцыі не распаўсюджваюцца. Аднак ён адзначыў, што такі пункт могуць уключыць у дамову падчас працы з пастаўшчыкамі. Зданоўскіс дадаў, што названыя прадукты больш не трапяць у сталоўкі латвійскіх вайскоўцаў.

Пры гэтым узброеныя сілы пакуль працягнуць супрацоўнічаць з Lanekss, бо рашэнне пра спыненне працы НУС з гэтай кампаніяй можа прыняць толькі суд.

Цяпер юрысты вывучаюць магчымасць пакараць канкрэтнага камерсанта, які паставіў беларускую соль і расійскую гарбату латвійскай арміі.

Адна з кіраўнікоў кампаніі, Ніна Сіліня, у сваю чаргу адзначыла, што Lanekss адклікала ўсе ўгоды па закупцы тавараў, якія маюць хоць нейкую сувязь з Расіяй і Беларуссю. Акрамя таго, кампанія больш не закупляе прадукты, якія вырабляюцца ў Расіі і Беларусі, прычым нават тыя, якія не ўвайшлі ў санкцыйныя спісы. Гэта адбылося, калі ў «Панараме» ў студзені паказалі сюжэт пра тое, што гарбату расійскай вытворчасці паставілі Латвійскаму тэлебачанню.

Сітуацыю пракаментаваў таксама міністр абароны Андрыс Спрудс. Ён выступіў адназначна супраць паставак прадуктаў з Беларусі і Расіі.

Што ж да магчымасці поўнай забароны на ўвоз харчавання з гэтых краін у Латвію, то кіраўнік урада Эвіка Сіліня патлумачыла, што гэта магчыма ў выпадку прыняцця дзяржавамі — удзельніцамі Еўрасаюза сумеснага адпаведнага рашэння.