Аляксандр Тарнаўскі, камандуючы групоўкі войскаў «Таўрыя», што ваюе на Аўдзееўскім напрамку, заявіў, што ў Аўдзееўцы ідзе перагрупоўка войскаў, іх адводзяць на новыя пазіцыі.
«Пасля многіх месяцаў супрацьстаяння камандаванне АСГВ („Таўрыя“. — Заўв. рэд.) прыняло рашэнне адысці з пазіцыі „Зеніт“ на паўднёва-ўсходняй ускраіне Аўдзееўкі. Мы трымалі гэтую пазіцыю столькі, колькі гэта давала магчымасць эфектыўна стрымліваць і знішчаць ворага. Рашэнне адысці было прынятае з мэтай захавання асабовага складу і паляпшэння аператыўнай абстаноўкі», — напісаў у тэлеграм-канале генерал Тарнаўскі.
Камандуючы заявіў, што адыход з гэтых пазіцый не мяняе сітуацыі ў рамках Аўдзееўскай абароннай аперацыі.
«У цяперашні час працягваецца перагрупоўка войскаў, папаўненне запасаў і ўладкаванне падраздзяленняў на новых пазіцыях. Адбываецца планавае ўзмацненне падраздзяленняў», — сцвярджае Тарнаўскі.