Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  2. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  3. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  4. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  5. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  8. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  12. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  13. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
Читать по-русски


У нядзелю, 3 сакавіка, на трэці дзень пасля пахавання Аляксея Навальнага ў Маскве, тысячы людзей прыйшлі на Барысаўскія могілкі і ўсклалі кветкі. Гара кветак закрыла ўсю магілу загінулага апазіцыянера і ў вышыню сягнула чалавечага росту, піша «Медуза».

В Москве возлагают цветы к могиле Алексея Навального на Борисовском кладбище, 3 марта 2024 года. Фото: "Агентство"
У Маскве ўскладаюць кветкі да магілы Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках, 3 сакавіка 2024 года. Фота: «Агентство»

Расіяне ішлі на могілкі ўвесь дзень. Перад уваходам, як і ў пятніцу, утварылася чарга. Людзі пачалі прыходзіць каля поўдня і былі вымушаныя адстойваць у чарзе спачатку па 15−30 хвілін, а пазней — паўтары гадзіны, нягледзячы на тое, што ля самой магілы ніхто надоўга не затрымліваўся — не давала ахова могілак. Каля могілак дзяжурылі сілавікі, аднак не ўмешваліся ў тое, што адбываецца.

В Москве возлагают цветы к могиле Алексея Навального на Борисовском кладбище, 3 марта 2024 года. Фото: "Агентство"
У Маскве ўскладаюць кветкі да магілы Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках, 3 сакавіка 2024 года. Фота: «Агентство»
В Москве возлагают цветы к могиле Алексея Навального на Борисовском кладбище, 3 марта 2024 года. Фото: "Агентство"
У Маскве ўскладаюць кветкі да магілы Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках, 3 сакавіка 2024 года. Фота: «Агентство»

Як палічыла выданне «Агентство», у 15.30 даўжыня чаргі складала каля 550 метраў, а ў 17.00, калі могілкі, згодна з рэжымам працы, закрыліся, хвост чаргі знаходзіўся за 610 метраў ад уваходу (відэа «Дождя»).

В Москве возлагают цветы к могиле Алексея Навального на Борисовском кладбище, 3 марта 2024 года. Фото: "Агентство"
У Маскве ўскладаюць кветкі да магілы Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках, 3 сакавіка 2024 года. Фота: «Агентство»

Людзі неслі кветкі і запіскі. Як паведамляюць відавочцы, у навакольных крамах кветкі час ад часу заканчваліся, і іх падвозілі зноў. Да вечара гара кветак на месцы пахавання Аляксея Навальнага ў некалькі разоў перавысіла плошчу магілы і цалкам закрыла ўсталяваны на ёй драўляны крыж, вышыня якога — каля 1,7 метра.

В Москве возлагают цветы к могиле Алексея Навального на Борисовском кладбище, 3 марта 2024 года. Фото: "Агентство"
У Маскве ўскладаюць кветкі да магілы Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках, 3 сакавіка 2024 года. Фота: «Агентство»
В Москве возлагают цветы к могиле Алексея Навального на Борисовском кладбище, 3 марта 2024 года. Фото: "Агентство"
У Маскве ўскладаюць кветкі да магілы Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках, 3 сакавіка 2024 года. Фота: «Агентство»
В Москве возлагают цветы к могиле Алексея Навального на Борисовском кладбище, 3 марта 2024 года. Фото: "Агентство"
У Маскве ўскладаюць кветкі да магілы Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках, 3 сакавіка 2024 года. Фота: «Агентство»

Нават пасля закрыцця ля агароджы могілак заставаліся дзясяткі чалавек. Яны патрабавалі, каб іх пусцілі, скандавалі «Навальны» і кідалі кветкі праз плот.

Нагадаем, галоўны апазіцыйны палітык сучаснай Расіі Аляксей Навальны памёр 16 лютага 2024 года ў калоніі пры нявысветленых абставінах пасля трох гадоў зняволення, з якіх ён блізу траціны правёў у ШІЗА. Паводле версіі ўладаў, смерць наступіла ад натуральных прычын. Аднак блізкім не далі магчымасці правесці незалежную патолагаанатамічную экспертызу і ледзь пагадзіліся выдаць само цела амаль праз два тыдні пасля гібелі палітыка. Сям’ю спрабавалі прымусіць пахаваць Аляксея таемна і не ў яго роднай Маскве. Аднак 1 сакавіка ўсё ж адбылася публічная цырымонія. Навальнага пахавалі на барысаўскіх могілках.

Чытайце таксама