У тэлеграм-канале легіёна «Свабода Расіі» апублікаванае паведамленне пра тое, што байцы ўзялі пад кантроль пасёлак Цёткіна ў Курскай вобласці. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.
«Цёткіна Курскай вобласці цалкам пад кантролем расійскіх вызваленчых сіл. Пуцінскае войска імкліва пакідае пасёлак, пакідае пазіцыі і цяжкую тэхніку», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней Легіён публікаваў відэа падрыву ў Цёткіне, як сцвярджаецца, расійскага БТР.
РДК таксама заяўляе, што расійскія салдаты ўцякаюць «бліскаючы пяткамі»: «За іх спінамі застаюцца населеныя пункты, тэхніка і ў першую чаргу грамадзяне РФ, кінутыя і непатрэбныя».
Нагадаем, расійскія сілавыя ведамствы факт парушэння мяжы РФ адмаўляюць.
«Панёсшы значныя страты, праціўнік адкінуты», — заявілі ў Міністэрстве абароны РФ.