Памерла балерына Людміла Бржазоўская
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Балерына, народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская памерла сёння, 6 снежня. Ёй было 77 гадоў. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі.

Людмила Бржозовская. Фото: ctv.by
Людміла Бржазоўская. Фота: ctv.by

Людміла Бржазоўская нарадзілася ў 1946 годзе ў Мінску ў сям'і мастака Генрыха Бржазоўскага. Скончыла Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. У 1966−1988 гадах была галоўнай салісткай у тэатры оперы і балета БССР.

Стала першай выканаўцай партый Кармэн, Евы, Неле, Фрыгіі, Машы, Каханай у спектаклях «Кармэн-сюіта», «Стварэнне свету», «Тыль Уленшпігель», «Спартак», «Шчаўкунок», «Карміна Бурана», створаных на беларускай сцэне харэографам Валянцінам Елізар'евым.

Людмила Бржозовская в молодости. Фото: архив Национального театра оперы и балета Беларуси
Людміла Бржазоўская ў маладосці. Фота: архіў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі

«Званне народнай артысткі Беларусі яна атрымала, калі ёй было 29 гадоў. Ёй захапляўся знакаміты італьянскі рэжысёр Франка Дзэфірэлі. Яна стажыравалася ў Пецярбургу ў вучаніцы Ваганавай — Наталлі Дудзінскай. Яе вельмі часта параўноўвалі з галівудскай зоркай Одры Хэпберн», — адзначылі ў тэатры.

З 1997 года і да смерці працавала педагогам-рэпетытарам Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі.