Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  2. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  3. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  4. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  5. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  6. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  7. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  8. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  9. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  10. ВСУ нанесли удар по важнейшему для России заводу. Рассказываем, что он производит
  11. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  12. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  13. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

На перамовах 19 снежня Мінск і Масква найперш абмяркуюць пытанні стратэгіі, асабліва ў эканамічнай сферы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння на нарадзе па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, паведамляе яго прэс-служба.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

«На блізкай сустрэчы мы абмяркуем пытанні стратэгічнага характару. Пытанні стратэгіі — перш за ўсё ў сферы эканомікі. Так, мы будзем гаварыць пра ваенна-палітычную сітуацыю вакол нашых дзяржаваў. Вядома, мы не адыдзем ад пытання не толькі ВПК, але і будзем гаварыць пра абароназдольнасць, бяспеку. Але галоўнае — гэта эканоміка», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама дадаў, што «суверэнітэт і незалежнасць Беларусі непарушныя».

«Многія ў нас тут пачынаюць шаптацца, калі не атрымліваецца дамовіцца, што Расія ставіць непрымальныя для нас умовы, звязаныя з нашай незалежнасцю і суверэнітэтам. Абсалютна шчыра кажу: пры ўсіх складанасцях, калі Расійская Федэрацыя — кіраўніцтва — хоча будаваць адносіны з незалежнай суверэннай дзяржавай Беларусь, калі Расія ўспрымае нас як суверэнную і незалежную дзяржаву (але вельмі блізкую, вельмі надзейную, дзе ўсё рускае — ад мовы да расійскіх традыцый — свята ўшаноўваецца), мы гатовыя выбудоўваць адносіны. Але мы павінныя заўсёды зыходзіць з таго, што мы — дзяржава суверэнная і незалежная», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што «мы ніколі не будзем ворагам Расіі. І ніколі коса ў бок Расіі глядзець не будзем».

«Гэта самая блізкая нам дзяржава, самыя блізкія нам народы. Думаю, пакуль мы з вамі пры ўладзе, мы будзем прытрымлівацца такой тэндэнцыі. Калі б было інакш, было б як ва Украіне. Усе гэта разумеюць, але не ўсе могуць пра гэта гаварыць. Тыя, хто збег, ім трэба зарабляць грошы на жыццё. Грошы хтосьці даў, сказаў, як сказаць, — яны кажуць. Таму суверэнітэт і незалежнасць непарушныя. І ўсякія размовы ў нас ці там (за мяжой. — Заўв. рэд.) інакш — гэта значыць здрада інтарэсам беларускага народа», — заявіў палітык.

Нагадаем, раніцай 16 снежня стала вядома, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыляціць у Мінск на перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.