Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  2. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  3. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  4. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  5. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  6. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  7. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  8. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  9. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  10. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  11. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  12. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
Читать по-русски


На сайце Парку высокіх тэхналогій у раздзеле «Кіраўніцтва» з’явілася абноўленая інфармацыя. Кіраўніком Сакратарыята Назіральнага савета ПВТ стаў Аляксандр Базанаў. На гэта звярнула ўвагу выданне kv.by.

Александр Базанов и Всеволод Янчевский. Фото пресс-службы ПВТ, коллаж "Зеркала"
Аляксандр Базанаў і Усевалад Янчэўскі. Фота прэс-службы ПВТ, калаж «Люстэрка»

Прэс-служба ПВТ пакуль не абвясціла пра новага кіраўніка афіцыйна, але крыніцы, якія маюць інфармацыю, паведамілі, што рашэнне прынялі яшчэ на мінулым тыдні. Афіцыйны каментар ад Парку выданню атрымаць не ўдалося.

Імя ранейшага дырэктара ПВТ, Усевалада Янчэўскага, знікла са старонкі «Кіраўніцтва». Пра яго прызначэнне на нейкую іншую пасаду нічога не паведамлялася.

Магчыма, гэта звязана з рэарганізацыяй ПВТ — яна прадугледжаная красавіцкім указам Аляксандра Лукашэнкі. Дакумент прадугледжваў, што ў Парку высокіх тэхналогій з’явіцца новая кіраўнічая кампанія. Яна мусіць замяніць адміністрацыю ПВТ, якую вырашылі далучыць да Сакратарыята Назіральнага савета.

Хто такі Базанаў

Аляксандр Базанаў скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў на розных пасадах у КДБ, Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Беларусі, МЗС і апараце Савета Міністраў Беларусі. З лістапада 2010 года працаваў дырэктарам інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі.

Хто такі Янчэўскі

18-гадовы Усевалад Янчэўскі быў самым маладым удзельнікам каманды Аляксандра Лукашэнкі на яго першых прэзідэнцкіх выбарах. Пасля таго як той перамог, стаў адным з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі «Прямое действие». У 1997 годзе большая частка ўдзельнікаў гэтай структуры на чале з Янчэўскім перайшла ў створаны ў падтрымку Лукашэнкі Беларускі патрыятычны саюз моладзі. У 2000 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. З 2005 па 2007 год працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Планета», які выдаецца «Белтрансгазам».

У 2008 годзе Янчэўскага прызначылі памочнікам Аляксандра Лукашэнкі — начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Праз некалькі гадоў той даручыў яму курыраваць сферу інфарматызацыі і высокіх тэхналогій, што ў 2017 годзе прывяло яго на пасаду кіраўніка ПВТ замест звольненага Валерыя Цапкалы.