Сям'я Лукашэнкі «наслядзіла» ў чарговым бізнесе — гэтым разам у вельмі нечаканым
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Звязаная з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі кампанія зарабляе на радыё ў Беларусі. Яна кантралюе станцыі «Супер FM» і «Душэўнае радыё», а хутка збіраецца разам з Кіраўніцтвам справамі Лукашэнкі запусціць «Радыё Шансон». Падрабязнасці пра гэты бізнес расказваюць журналісты «Бюро».

Анна Селук во время гала-концерта «Песня года Беларуси». Минск, 2 марта 2024 года. Фото: ОНТ
Ганна Сялук падчас гала-канцэрта «Песня года Беларусі». Мінск, 2 сакавіка 2024 года. Фота: АНТ

У Беларусі з’явіцца сваё «Радыё Шансон», яго кругласутачнае вяшчанне плануюць пачаць з верасня гэтага года. Ліцэнзію на вяшчанне ў сакавіку 2024 года атрымала прыватная фірма «Музычная частата». Паводле звестак Адзінага дзяржрэгістра, гэтая кампанія з’явілася ў Мінску ў канцы траўня 2023 года. Фірма ўжо паспела запусціць дзве радыёстанцыі — «Супер FM» (пачала вяшчанне ў лютым гэтага года, цяпер працуе ў тэставым рэжыме кругласутачна) і «Душэўнае радыё». Летась «Музычная частата» атрымала амаль 200 тысяч рублёў чыстага прыбытку (сума пасля выліку падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў).

Хто ж стаіць за гэтай даволі паспяховай фірмай? Паводле звестак сэрвісу kartoteka.by, 21% кампаніі знаходзіцца ва ўласнасці ў Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі (гаворка пра канцэртную залу «Мінск»). Яшчэ 30% — у дзяржпрадпрыемства «Дом прэсы», якое належыць Міністэрству інфармацыі. І 49% валодае «Музычная медыякампанія». У 2023-м сярод уласнікаў было таксама «Сталічнае тэлебачанне» — тэлеканал СТБ.

Пасаду намесніцы дырэктара ў медыяхолдынгу «Музычная медыякампанія» займае Таццяна Кулакова. Гэта родная сястра Ганны Лукашэнка, жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі — Дзмітрыя. Нявестка палітыка піша тэксты песень артыстам медыяхолдынга пад псеўданімам Ганна Сялук. На яе рахунку больш за 110 кампазіцый, у тым ліку гімн пракуратуры, песня пра Мінскі маторны завод і Палац Рэспублікі, а таксама прысвечаная свёкру «Ах, Аляксандр».

«Музычная медыякампанія» належыць Палацу Рэспублікі (30%) Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) — аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. Урублеўскі быў дырэктарам «Клуба тэніса», якім валодае Прэзідэнцкі спартыўны клуб пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Лукашэнкі. Не выключана, што Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб схаваць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае скарочаныя ініцыялы жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі — «Анна Сергеевна Лукашенко».

Дарэчы, нядаўна Ганна Сялук (Ганна Лукашэнка) стала лаўрэаткай расійскай прэміі «Шансон года — 2024». Заснавальніцай музычнай прэміі выступае расійская «Радыёстанцыя Шансон», якую ў 2015 годзе выкупіў расійскі алігарх і сябар Лукашэнкі Міхаіл Гуцарыеў.

Руслан Алехно и Анна Селук на вручении премии «Шансон года — 2024». Апрель 2024 года. Фото: инстаграм-аккаунт «Радио шансон»
Руслан Аляхно і Ганна Сялук на ўручэнні прэміі «Шансон года — 2024». Красавік 2024 года. Фота: Instagram-акаўнт «Радыё Шансон»

Яшчэ адзін новы ўладальнік «АНСЛ прадакшн» — Дзмітрый Пятрашка (5%). Поўны яго цёзка кіраваў фірмай «Еўрапластпраект», якая займалася вытворчасцю, продажам і устаноўкай вокнаў ПВХ.

Как семья Лукашенко связана с компаниями, которые занимаются радиостанциями в Беларуси. Иллюстрация сделана «Бюро»
Як сям’я Лукашэнкі звязаная з кампаніямі, што займаюцца радыёстанцыямі ў Беларусі. Ілюстрацыя «Бюро»

У 2022 годзе «АНСЛ прадакшн», мяркуючы з бухгалтарскай справаздачнасці, практычна не вяла ніякай дзейнасці — у яе не было выручкі. Існавала арганізацыя за кошт крэдыту ў памеры 40 тысяч рублёў і скончыла фінансавы год са стратай 13 тысяч рублёў. Падобная сітуацыя склалася і ў 2023-м. Кампанія спрацавала з выручкай дзве тысячы рублёў і стратай 67 тысяч рублёў. Выдаткі кампаніі пакрываліся за кошт крэдыту на 105 тысяч рублёў.

Пры гэтым на балансе «АНСЛ прадакшн» да канца фінансавага года аказалася больш за паўтара мільёна рублёў. Гэтая сума пазначаная бухгалтэрыяй як «даходы будучых перыядаў».

«Музычная медыякампанія» — яшчэ больш прыбытковае прадпрыемства. У 2023 годзе выручка фірмы склала 6,5 мільёна рублёў. Гэта ў 33,5 разу больш, чым у 2022-м. Чысты прыбытак кампаніі ў 2023 годзе дасягнуў амаль 1,5 мільёна рублёў супраць 100 тысяч рублёў за 2022-і.

Чытайце таксама